Бусел
Пятница, 24.10.2014 07:33. Рубрика: БУСЯ
Бусел рана-рана
Ходзіць па палетках,
Спрытна і старанна
Ловіць ежу дзеткам.
І нясе ў буслянку
Буслянят карміці,
Вось чаму ён зранку
Ходзіць ля крыніцы.
Дзеці падрастаюць,
Патрабуюць есці.
Ветрык іх люляе,
Сонца ў поўдзень песціць.
Каб раслі, дужэлі,
Мацавалі крылы.
У вырай паляцелі,
Маючы ўжо сілы.
Бо ляцець далёка
Трэба на зімоўку.
Ды вясну іх клёкат
Тут абудзіць зноўку!
Рыгор БАБЧАНОК