Вершы пра жывёл
Выглядаюць жыхары
Кожны са сваёй нары.
Чорным футрам бліснуў кроцік,
Сонцу паказаў жывоцік.
Прамільгнулі каля сценкі
Мышак шэрыя сукенкі.
Выцінае нізкі гук
У палёце чорны жук.
Мабыць, у цёплую пару
Я сабе зраблю нару.
Яноты
Ў лесе ўсе яноты
Дружна вучаць ноты.
Толькі два яноты
Маюць шмат ляноты.
Ў іх няма турботы
Пра дыезы, ноты.
Збеглі ад работы
На галлё яноты!
Дах і птах
Усіх здзіўляе вольны птах.
Раптам узляцеў на дах,
А затым мільгнуў у акно
Яго бачылі адно.
Выклікае зайздрасць птах ―
Не ўласцівы птаху страх.
Чыжык і брыжык
Просіць ў мамы чыжык:
― Прымацуй мне брыжык!
― Паглядзі, вялікі чыж
Не чапляе сабе брыж.
Ты ― дзіця сваёй прыроды.
Мы не маем гэткай моды.
Спакуса
У пухнаценькага труса
Ёсць вялікая спакуса:
З’есці моркву ці праснак –
Паўстае пытанне так.
Грызці моркву
Ёсць прычына –
Ён баіцца
Бормашыны!
Зай такіх праблем не ведаў –
Ён капустаю абедаў!
Любоў Сівурава