Ці заўсёды горача ў пустыні?
Мы прывыклі лічыць, што ў пустынях заўсёды горача. Сапраўды, большасць вядомых усім пустынь, як, напрыклад, Сахара, знаходзяцца ў тых мясцінах, дзе вадкасць у тэрмометры пачынае закіпаць, а промні сонца не ведаюць літасці.
Але гэта не азначае, што пустыня – абавязкова там, дзе вечная гарачыня. Давайце паспрабуем вызначыць, што такое пустыня. А гэта рэгіён, у якім праз недахоп вады могуць існаваць толькі асобныя формы жыцця.
У “гарачых” пустынях усё зразумела: там проста вельмі рэдка ідуць дажджы. Аднак уявіце сабе месца, дзе вада знаходзіцца ў замерзлым стане і таксама, як і ў “гарачых” пустынях, не можа сілкаваць расліны. Такі рэгіён можна назваць “халоднай” пустыняй. Самая вялікая з ледзяных пустынь – Арктыка. Але і ў пустыні Гобі, што знаходзіцца ў Цэнтральнай Азіі, зімой стаяць траскучыя маразы.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Выберыце словы – назвы вядомых пустынь свету, а потым вызначце, якія з іх гарачыя, а якія – халодныя.
Джамалунгма, Антарктыда, Такламакан, Мадагаскар, Сідней, Тарафра, Атакамі, Намібія, Сафія.