Воскресенье, 19.10.2014 09:37. Рубрика:
Вершы
Мне – дванаццаць,
Шуры – восем,
Сем – другой сястрычцы, Зосі,
А Дзяніску толькі пяць.
Колькі Міцю год?
Пра гэта
Не магу я вам сказаць.
Знаю толькі:
Гэтым летам
Нам было ўсім
Трыццаць пяць.
Падлічыўшы,
Вы скажыце,
Колькі мае год
Наш Міця?
Мікола ЧАРНЯЎСКІ