Нечаканае вызваленне
Вторник, 14.10.2014 08:20. Рубрика: Конкурсы
Конкурс “Чароўны куфэрак”
Аднойчы сінічка ўбачыла ў сенцах талерку з зернем. Дзверы былі адчынены. Птушка заляцела ў сенцы і пачала дзяўбці зерне. Але раптам дзверы зачыніліся. Спачатку сінічка не спалохалася. Толькі калі не засталося ніводнага зярнятка, яна заўважыла, што апынулася ў пастцы. Птушка ўзляцела і паспрабавала вызваліцца: білася аб шкло вокнаў, аб дзверы, але ўсё марна. Змарыўшыся, сінічка забілася ў куток сенцаў і заціхла.
Дзяўчынка зайшла ў хату і пабачыла птушачку. Яна асцярожна ўзяла сінічку ў рукі, прытуліла да сябе. Тая адразу затрапятала. Але дзяўчынка хутка адчыніла дзверы і выпусціла сінічку на волю.
Ілья МІХНЕВІЧ,
г. Лагойск, СШ № 1