Вершы Валянціны Анкудзінавай
Четверг, 2.10.2014 09:12. Рубрика: Вершы
Ходзіць Вася невясёлы.
– Што з табой?
– Мне заўтра ў школу.
Што, як захачу я спаць?
Трэба ў школу коўдру браць!
Клапатлівая Віка
Віка маму папрасіла:
– Дай мачалку мне і мыла.
Буду свінку нашу мыць,
Хопіць ёй мурзатай быць!
Не буду плакаць
Хутка бег я, зачапіўся,
Паваліўся і пабіўся.
Хоць для слёз і ёсць прычына,
Не заплачу, я ж мужчына!