Як утварыліся горы?
Горы ўзніклі мільёны гадоў таму. Шмат якія сілы ўдзельнічаюць у іх утварэнні. Адны ўзнікаюць на вялікіх глыбінях і прыўздымаюць асобныя ўчасткі глебы. Другія ўтвараюцца на паверхні. Вада, вецер, мароз, сонца раз’ядноўваюць прыўзнятыя ўчасткі на хрыбты і горныя ланцугі.
Ёсць малыя і вялікія горы. Найбольш высокія – Гімалаі, Памір, Анды. Яны ўздымаюць свае апранутыя снегам і льдом вяршыні высока за аблокі. А такія горы, як Уральскія, – гэта невысокія хрыбты з роўнымі схіламі, парослымі невялікім лесам.
Самая высокая вяршыня ў свеце – Джамалунгма, 8848 метраў над узроўнем мора. Вопытныя альпіністы спрабавалі свае сілы ў барацьбе з гордым веліканам, але маразы і завірухі доўгі час не давалі ім прайсці да вяршыні. Толькі ў 1953 годзе Джамалунгма была скорана.
Самая вялікая гара Беларусі – Дзряжынская. Яе вышыня – 345 метраў.
Тым, хто адпраўляецца ў горы, трэба памятаць, што гэта небяспечна, неабходна спецыяльная падрыхтоўка.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Збярыце ў дарогу альпініста. Для гэтага выберыце патрэбныя рэчы для экіпіроўкі:
Каска, дзюраль, аэробус, шыбуд, фіксатар, лесвіца, тыбель, вяроўка, шкларэз.
Вось якой мовай трэба пісаць падручнік «Чалавек і свет». Глядзіш, дзеці нашыя будуць любіць не толькі сусвет, але і роднае наваколле.