Метаграмы
Четверг, 23.12.2010 02:05. Рубрика: Школка "Вяселкi"
Што такое метаграма?
Пашукай адказ таксама.
Літару змяніўшы ў слове,
Ты другое слова зловіш.
Сталіца роднай Беларусі,
Але адразу назавуся
Палескім горадам табе,
Калі замені М на П.
(Мінск-Пінск)
Зробіць ён бялізну гладка
Калі П ідзе ў пачатку.
А калі там Б стаіць –
Будзем ім па рэчцы плыць.
(парс-барс)
На дзень нараджэння
І іншыя святы
Яго мы прыносім
Заўсёды дахаты.
Замяніце літару
У слове калі –
Да месца стаянкі
Ідуць караблі.
(торт-порт)
Зірніце ўважліва наўкола:
Якая хатняя жывёла,
Як толькі К на Б змяніць,
Абуткам цёплым можа быць?
(кот-бот)