Слухай – запамінай
Вторник, 9.09.2014 07:35. Рубрика: БУСЯ
З першай беларускай вершаванай азбукі
1. Вельмі мудры верабей
вучыць грамаце дзяцей.
2. Алік азбуку чытае,
Ада брату памагае.
3. Швачка наша цёця Юля
шоўкам вышыла кашулю.
4. Бацяны ў чырвоных ботах
бродзяць важна па балотах.
5. У калгасе “Першамай”
убіраюць ураджай.
6. Салавей – малая пташка.
Салаўю спяваць не цяжка.
7. Ягад шмат у нашым гаі.
Я ўсе літары ўжо знаю!
Заданне: Напішыце ці намалюйце літары, пазначаныя нумарамі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7. Выражце іх з паперы. Складзіце адну за адной, і вы прачытаеце прызнанне Бусі. А ў чым вы хацелі б прызнацца Бусю?
Алесь ЯКІМОВІЧ