Пагуляйце з Бусем!
Адзін, два – чакае гульня.
Адзін, два, тры – удзельнічай у гульні.
Адзін, два, тры, чатыры – гульнёй Бусю захапілі.
Адзін, два, тры, чатыры, пяць – гульню трэба пачынаць.
Паводле беларускіх народных гульняў
Паляўнічы
Колькасць удзелькаў гульні неабмежаваная. Перад гульнёй усе дзеляцца на пары. Той, хто застаўся без пары, становіцца “паляўчым”. Пары перабягаюць ад “дрэва” да “дрэва”: ад аднаго драўлянага прадмета да другога (дрэва, плот, лаўка, сцяна). “Паляўнічы” ловіць іх. Калі зловіць каго, то забірае да сябе ў пару, а хто застаўся без пары, становіцца “паляўнічым”.
Млын
Для гульні патрэбны мяч.
Удзельнікі гульні (больш за тры чалавекі) становяцца ў круг воддаль адзін ад аднаго. Ігрок, у якога мяч, перакідае (можа кідаць любым спосабам) яго іншаму іграку. Той, злавіўшы, – трэцяму і так далей па крузе. Паступова хуткасць перадач узрастае. Ігрок, які выпусціць мяч з рук ці кіне яго няправільна, выбывае з гульні. Перамагае той, хто застаецца ў гульні апошнім.
А для чаго патрэбны намаляваныя тут мячы? З якімі з іх гуляюць у спартыўныя гульні? Што гэта за гульні?
Мастаку намаляваць розныя мячы: футбольны, тэнісны, для пінг-понга, надзіманы (для плавання), для мастацкай гімнастыкі.
Падрыхтавала Таццяна ЛАПІЦКАЯ