Вершы на памяць для самых маленькіх
Развітанне з летам
Жураўлі па-над лясочкам
Ляцяць роўненькім шнурочкам;
Мама ж кажа мне, што гэта
Адлятае ад нас лета.
Аляксей ПЫСІН
Яблык
Яблык – румяны,
Чысты, крамяны;
У расе купаўся,
Сонцам выціраўся.
Уладзіслава ЛУЦЭВІЧ
Дзіцячы сад
Раз зайшлі ў дзіцячы сад
Восем жоўтых куранят,
Прывяла іх з вулачкі
Шэранькая курачка.
Трапіла ты, курачка,
Не на тую вулачку:
Тут дзіцячы сад
Не для куранят.