Конкурс «Еўропа побач з намі»
Офіс за дэмакратычную Беларусь (Брусэль) аб’яўляе фотаконкурс «Еўропа побач з намі«, галоўным прызам якога з’яўляецца падарожжа ў адну з краін Еўразвяз! Дадзены фотаконкурс адбываецца ў межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю, які пачнецца ў Мінску ў верасні 2014 года.
Умовы фотаконкурсу:
- Фотаконкурс адкрыты для грамадзян Беларусі, якія стала пражываюць на тэрыторыі краіны.
- Сюжэт фотаздымкаў павінен адпавядаць тэме фотаконкурсу «Еўропа побач з намі» Тэмамі кадраў могуць быць людзі, краіны і адносіны паміж імі. Вітаюцца фотаздымкі, якія распавядаюць пра міжнародныя праекты,суседства з іншымі краінамі і культурамі, а таксама ўплыў такіх зносін на чалавека і грамадства. Эмацыйны настрой і атмасфера будуць станоўча адзначаны прафесійным журы. Тэма фотаконкурсу можа быць раскрыта праз адну ці некалькі фатаграфій.
- Здымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі ці адной з краін Еўразвязу ці «Усходняга партнёрства» (Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Украіны) і адпавядаць наступным тэхнічным патрабаванням: фармат «.jpg», памер 1024х768, якасць 300dpi, памер файла ад 1 МВ да 3 МВ. Дасылаць на конкурс можна не больш за 3 фотаздымкі.
- Дасылаць працы неабходна да 30 жніўня 2014 года на e-mail: info@odb-office.eu з пазнакай «Фотаконкурс«. Улісце неабходна ўдакладніць сваё прозвішча, імя, хатні адрас, e-mail і нумар тэлефона.
У склад журы фотаконкурсу «Еўропа побач з намі» будуць уваходзіць арганізатары фотаконкурсу, прадстаўнікі амбасадаў і прафесійныя фатографы. Акрамя галоўнага прызу конкурсу – падарожжа ў Еўропу —удзельнікі, якія зоймуць 2-е і 3-е месца ў конкурсе, атрымаюць памятныя прызы. Калі якасных прац будзе дастаткова шмат, кіраўніцтва конкурсу арганізуе фотавыставу.
Конкурс відэаролікаў “Беларусь еўрапейская”.
Ідэя конкурса–публікацыя відэаролікаў пра сучасную Беларусь.
Здыміце кароткі сюжэт аб тым, чаму Беларусь з’яўляецца еўрапейскай краінай. У Вас поўная творчая свабода: у конкурса няма жанравых і тэхнічных абмежаванняў – дасылайце любое відэа да 30 жніўня 2014 года.
Аўтара лепшага відэароліка чакае 2-дзённае падарожжа ў сталіцу Літвы — Вільнюс!
Канкурсанты, якія зоймуць 2 і 3 месца таксама атрымаюць прызы.
Патрабаванні да відэа:
- відэаролік неабходна дабавіть на YouTube і указаць наступнае: «Видео участвует в конкурсе «Беларусь европейская» в рамках Европейского межкультурного фестиваля 2014»;
- да 30 жніўня 2014 года адправіць інтэрнэт-спасылку відэа на e-mail: oeec.ngo@gmail.com з тэмай ліста «Видеоконкурс«, у лісце патрэбна ўказаць прозвішча, імя, хатні адрас і нумар тэлефона аўтара.
Умовы конкурса:
— удзельнічаць могуць грамадзяне Беларусі, старэйшыя за 18 год;
— удзельнік павінен пастаянна пражываць на тэрыторыі рэспублікі;
— працілегласць роліка — да 90 секунд на беларускай, рускай і англійскай мовах. Відаэ, зробленае на англійскай мове, павінна суправаджацца субтытрамі;
— змест роліка павінен адлюстоўваць тэму конкурса;
— кантэнт роліка павінен адпавядаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь;
— прымаюцца відэаработы, зробленыя не больш, чым 3 гады таму;
Журы конкурса «Беларусь Европейская» ацыньвае работы па наступных крытэрыях:
— адпаведнасць тэматыцы конкурса;
— творчы падыход;
— арыгінальнасць сцэнарыя.
Конкурс эсэ “Мой любімы горад Беларусі”
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларусы, якія стала пражываюць на тэрыторыі краіны.
Умовы конкурсу:
- Твор пра любімы беларускі горад павінен уключаць у сябе асабістыя ўспаміны ці ўражанні аўтара;
- Эсэ можа быць выканана ў вольнай форме на беларускай ці рускай мовах;
- Аб’ём эсэ павінен складаць не больш за 1200 сымбаляў;
- Прыярытэт атрымаюць тыя конкурсныя працы, якія распавядаюць пра ўнікальныя дэталі і асаблівасці гарадоў, правыбныя для гасцей з краін-суседзяў,
- У эсэ могуць быць пазначаны любімыя месцы, атмасфера, новыя змены ў горадзе і яго ассяроддзі, апісаны яго жыхары і рытм жыцця.
Дасылаць конкурсныя працы неабходнада 30 жніўня 2014 годана e-mail info@odb—office.eu з пазнакай “Конкурс эсэ”.
У лісце неабходна ўдакладніць: імя і прозвішча аўтара, узрост, e—mail для зваротнай сувязі і нумар кантактнага тэлефону.
Пераможцы творчага конкурсу “Мой любімы горад Беларусі” будуць абвешчаны пад час Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю, які пройдзе ў Мінску з 4 па 13 верасня 2014 году.
Конкурс дзіцячага малюнка
У межах «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю», які адбудзецца ў верасні 2014 году, Офіс за дэмакратычную Беларусь праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Мая Еўропа».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў, якія стала пражываюць на тэрыторыі Беларусі.
Сюжэтам і тэмай малюнкаў могуць быць іх уяўленні аб Еўропе, яе краінах ці гарадах, якія яны жадаюць пабачыць ці па якіх ужо падарожнічалі. Тэмай таксама можа быць аповед пра сяброў, якія жывуць у адной з еўрапейскіх краін.
Нам цікава, якой Еўропу бачаць дзеці! Што яны ведаюць пра яе культуру, казкі, людзях і г.д.Мы не абмяжоўваем палёт фантазіі мастакоў: працы могуць быць выкананыя алоўкамі, краскамі, маркерамі і г.д.
У фінале мастацкага конкурсу«Мая Еўропа» мы вызначым некалькі пераможцаў. Для фіналістаў мы падрыхтавалі цікавыя падарункі.
Умовы ўдзелу ў конкурсе:
- На адваротным баку малюнка трэба пазначыць прозвішча і імя аўтара, узрост і кантактны нумар тэлефона;
- Адправіць малюнак па пошце на адрасу: 220005, Мінск, вул. Платонава 43, пакой 127, Конкурс дзіцячага малюнка “Мая Еўропа”.