Вершы Васiля Жуковiча
Среда, 27.08.2014 07:58. Рубрика: Вершы
Як травачка і клёнік,
Такі зялёны конік,
Далёка скача ён,
Найнакш, ён – чэмпіён!
Вясёлка
Дзень нязвычны: дождж і сонца.
А над лесам, а над краем
Сяміструнная вясёлка
Гожа колерамі грае.
Лясное возера
Маленькае і круглае, ляжыць
Азерца пасярод жывой прыроды.
Як у люстэрка, вечна лес глядзіць
У ціхія задумлівыя воды.
Дзень пачаўся
Ранкам пад кранам пахучае мыла
Хлопчыку ручкі і тварык памыла,
Чысценькі іх выціраў ручнічок.
Маме шчасліва ўсміхаўся сынок.
Смелая плаўчыха
“Ква-ква-ква, – сказала жабка, –
Мне ў вадзе зусім не зябка,
Я ў вадзе пабыць хачу,
Смела ў сажалку скачу”.