Варона ў клетцы
Среда, 20.08.2014 07:53. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
***
– Адкуль вядома, што зямля круглая?
– А паглядзі на глобус!
***
У заапарку
– Тата, купі гэтага тыгра!
– А чым жа ты будзеш яго карміць?
– А ты хіба не чытаў надпісу, што гэтага тыгра карміць не трэба?
***
– Што ты там робіш, унучка, у градах?
– А нічога, дастаю насенне, якое ты закапала ў зямлю.
***
– Сынок, праспрагай дзеяслоў “хадзіць”.
– Хаджу… Ходзіш… Ходзіць…
– Хутчэй, хутчэй, – падганяе мама.
– Бяжым, бежыце, бягуць, – заканчвае Міколка.
***
– Што бліжэй да нас: Аўстралія ці Месяц?
– Месяц.
– Чаму так думаеш?
– Таму, – адказвае Міколка, – што Месяц бачым, а Аўстралію – не!
***
– Навошта ты прынёс у клетцы гэтую варону?
– А хачу пераканацца, ці праўду кажа Сяргейка, што вароны жывуць трыста гадоў.
Анатоль КЛЫШКА