Вершы Таццяны Чэкед
Среда, 13.08.2014 07:36. Рубрика: Вершы
Мой каток чамусьці плача –
Не мурлыча і не скача,
Не гуляе ён з клубком
І не круціцца ваўчком.
– Што, каток мой, за бяда?
– Мышак мне лавіць шкада.
Сонейка
Калі ноччу спіцца смачна,
Сонейка зусім не бачна:
Дзе ж яно начуе,
У каго гасцюе?..
Я да сонейка пайду,
За гарой яго знайду.
Пакладу яму пад спінку
І падушку, і прасцінку.
Лекавы мёд
На лужок пчала лятала,
Там мядок яна збірала.
Захварэў яе сынок,
Гаварыць зусім не мог.
Галасок яго сіпіць,
Вельмі горлачка баліць.
Мама з лугу мёд насіла,
Цэлы дзень сынка лячыла.
Вось сынок ужо здароў
І не трэба дактароў.