Папялушка
Казачны год разам з “Вясёлкай”
І хто з вас не чытаў чароўную казку пра Папялушку? Гісторыю, што апавядае пра дзяўчынку, якая зведала шмат здзекаў і прыніжэнняў ад мачахі і яе злых дочак, але захавала ў сэрцы спагаду і любоў да людзей і ўрэшце стала прынцэсай. Казка вучыць нас дабрыні і цярплівасці, працавітасці і шчырасці.
У многіх еўрапейскіх народаў захаваліся творы з падобным сюжэтам. Але самай вядомай ва ўсім свеце з’яўляецца, напэўна, казка “Папялушка, ці Крышталёвы пантофлік”, якую напісаў французскі пісьменнік Шарль Перо. А можа, вы чыталі “Папялушку” Братоў Грым? У аснову твора нямецкіх казачнікаў пакладзены той самы сюжэт, але ён мае свае адметнасці.
Казку Шарля Перо на беларускую мову пераклаў Зміцер Колас, а казку Братоў Грым – Уладзімір Карызна. Пачытайце абодва творы і паспрабуйце вызначыць, чым жа адрозніваюцца казкі пра Папялушку? Свае адказы дасылайце на адрас рэдакцыі або на электронную пошту vyaselka2011@yandex.ru. Аўтары самых цікавых лістоў атрымаюць падарункі.
Вася ВЯСЁЛКІН