Вершы Авяр’яна Дзеружынскага
Понедельник, 4.08.2014 07:44. Рубрика: Вершы
Смяшынка
Што за весялуха
Гэтая Ірынка!
І чаго смяецца
За сталом дзяўчынка?
– Сціхні ты, дачушка! –
Просіць Іру тата.
А яна смяецца
Звонка, на ўсю хату.
Весела зірнула
Бабка на Ірынку:
– Праглыні, унучка,
Ты сваю смяшынку!
Верабейчык і праменьчык
Жаўтароты верабейчык
Дзёўбаў на траве
Праменьчык,
І ніяк той
Не дзяўбецца.
Вераб’іха
Аж смяецца.
– Ты дурненькі, –
Кажа матка, –
То ж праменьчык,
Не зярнятка.