Лета з кнігай
Заданне ад Васі Вясёлкіна і Бусі
Сябры! Паверце нам: чытанне кніг – самы прыемны, а галоўнае – карысны адпачынак. Нашы часопісы “Вясёлка” і “Буся” таксама можна лічыць кнігамі, бо ў іх шмат казак, апавяданняў і вершаў.
А цяпер атрымлівайце ад нас на летнія канікулы заданне: хто болей прачытае кніг! Закончылі чытаць кнігу – тут жа паведамляйце нам на сайт www.veselka.by або на электроную vyaselka2011@yandex.ru ці звычайную пошту: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, д. 25: аўтара, назву кнігі, кароткі змест і ваш водгук.
Чэмпіёнаў чытання мы запросім у Мінск. Яны пабываюць у музеі “Вясёлкі”, атрымаюць падарункі. Наведаюць Нацыянальную бібліятэку, Дзяржаўны цырк, сустрэнуцца з любімымі пісьменнікамі. Фотапартрэты чэмпіёнаў чытання надрукуем у нашых часпісах, і пра вас даведаецца ўся Беларусь.
Сябруйце летам з кнігай, з “Вясёлкай” і “Бусем”. Вас чакаюць прыемныя сюрпрызы!