Загадкі-задачкі
Вторник, 8.07.2014 07:59. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Запыталіся ў дзяўчынкі:
– Колькі ў цябе сястрычак
І колькі братоў?
Яна адказала:
– Сястрычак у мяне
Менш удвая, чым братоў.
Запыталіся ў яе брата:
– Колькі ў цябе сястрычак
І колькі братоў?
Ён адказаў:
– Пароўну
І сястрычак, і братоў.
Хто першы падлічыць
І сказаць будзе гатоў,
Колькі ўсіх сястрычак
І колькі ўсіх братоў?
(тры сястрычкі, чацвёра братоў)
***
Завітала Ада
У цёмны пакой.
Свечка і лампада
Стаяць перад ёй.
Каб пакой асвятліць,
Напачатку
Што трэба запаліць?
Свечку? Лампадку?
(Запалку)
Уладзімір МАЦВЕЕНКА