Вершы
Понедельник, 8.12.2008 01:35. Рубрика: Вершы
ВЁСКА ПРЫГАЖЭЕ
Наша вёска прыгажэе
І расце, як гарадок.
Рэчка ўлетку весялее,
Кліча нас на беражок.
Рыта ПАЛІЎКА
Іванаўскі раён, в. Рудск
НА ЗАНЯТКАХ
Першая настаўніца мая
Адчыніла дзверы ў свет навукі.
І дзіўлюся на занятках я,
Колькі цуду ў кожным слове, гуку.
ЖАЛУДОК
Жалудок на дол упаў.
Каб лягчэй было дубку,
Шапачку з сабой не ўзяў,
А пакінуў на сучку.
ХАЧУ БЛАКНОТ
Я хадзіла ў краму, мама,
Ты дала мне грошай мала.
Я хачу купіць блакнот
Для вясёлых песень, нот.
Насця УСЦІМЕНКА
г. Магілёў, гімназія № 3
Чаму пустая міска?
– Мяў, мяў, мяў, –
Сярдуе кіска. –
А чаму пустая міска?
Я вярнулася з двара,
Есці мне даўно пара.
Алена ДУБОВІК
Уздзенскі раён, Зенькавіцкая СШ
я сення была у вашай редакцыи Уладзимер ЛИПСКИЙ прыветанне вам Увас класно!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!=)