Конкурс “Чароўны куфэрак”
Кніга – з крыламі, бы птушка,
Што ў вышыні кліча нас.
Рассцілае шлях, бы стужка,
Што прыводзіць на Парнас.
Кніга – мудры наш выкладчык,
Вучыць добраму ўсіх нас.
Кніга – сябар і дарадчык,
З кім прыемна бавіць час.
Анжаліка Буйко,
Воранаўскі раён, Забалацкія яслі-сад-сярэдняя школа.
Конь і Асёл
Байка
Ішоў Конь да ракі ды сустрэў Асла.
Падышлі яны ўдвух да шырокага рва.
Конь і кажа Аслу:
– Лепш абыдзем роў.
– Я праскочу яго.
Ну, бывай здароў!
Скокнуў жвавы Асёл – трапіў проста ў роў.
– Вой, ратуйце мяне! – тут Асёл зароў.
І сказаў Конь Аслу:
– Нельга рана “гоп” казаць,
Каб цябе ўсім сялом
Нам не ратаваць.
Паліна ЮРЧАНКА,
г. Барысаў, СШ № 10.
Май
Ад таго, што на вуліцы стала цяплей,
Птушкі спяваюць усё весялей.
Лісточкі на дрэвах усе распусціліся,
Яркай, зялёнаю стала трава.
Першыя кветкі на сонцы з’явіліся.
Ад паху чаромхі кружыцца галава.
Іна ЗЕЛЯНКЕВІЧ,
г. Барысаў, СШ № 10.