Спрытны карась
Понедельник, 30.06.2014 07:38. Рубрика: Конкурсы
Казка
Жыў на дне ракі вялізны Шчупак. Выправіўся ён неяк на паляванне: падрыхтаваў у водарасцях засаду, прытаіўся. Чакае, назірае. Раптам пабачыў адзінокага Карася ды пагнаўся за ім. Карась жа так пусціўся наўцёкі, што толькі плаўнікі заблішчэлі. Шчупак ад такога нахабства ажно разгубіўся. Ён рэзка рвануў за карасём ва ўвесь свой спрыт. Плыў, не разбіраючы дарогі, таму і не заўважыў, як карась раптам вільнуў убок. Сам жа шчупак на поўнай хуткасці заплыў у густую ціну і ледзьве выблытаўся. А карась, аддыхаўшыся, павольна паплыў па сваіх справах.
Аляксандр БОНДАРАЎ,
г. Лагойск, СШ № 1.