Вясна
Пятница, 27.06.2014 07:34. Рубрика: Конкурсы
Распусціў свае лісточкі
Каля майго дома клён.
Гэта сёння цёмнай ночкай
Ён пачуў вясновы звон.
Клён убачыў, як у небе
Птушкі радасна пяюць
Як на чорна-шэрай глебе
Кветкі першыя цвітуць.
Клён заўважыў: буслы неслі
У дзюбах чорнае галлё
Не да святаў ім і песень,
Трэба будаваць жыллё!
Клён чакаў вясну, і шчыра
Ён нясмелую вітаў.
Цёплы вецер палахлівы
Клён чароўны абдымаў.
Паліна НаВумік,
Ганцавіцкі раён, Хатыніцкая СШ.