Чаму самалёт лятае?
Нікога не пакідае абыякавым палёт птушак. Гэтае відовішча прыгожае і захапляльнае. Зразумела, людзі таксама хацелі б лятаць, але ж у іх няма крылаў. Хаця ў старажытнасці многія думалі, што, калі прывязаць штучныя крылы да спіны, можна паляцець. Але ж такое адбываецца толькі ў казках, варта згадаць Ікара са старажытнай легенды, які зрабіў крылы з воску і пёрак.
Зразумела, што толькі спецыяльная машына можа падымаць чалавека ў паветра. Так узнікла задума паветраных шароў і аэрапланаў. Гэта былі першыя лятальныя апараты. Аднак яны не маглі перамяшчаць шмат людзей. Вучоныя ўсяго свету задумаліся над стварэннем самалёта. Трэба было вырашыць пэўныя задачы. Па-першае, неабходна пад’ёмная сіла для машыны. Па-другое, лятальны апарат павінен быць устойлівым і бяспечным. Адгадку падказалі адкрыцці швейцарскага вучонага Данііла Бярнулі: калі лятальны апарат сканструяваць так, каб над ім хуткасць патокаў паветра была большай, чым пад ім, то ціск зверху адпаведна стане меншым. Гэтая розніца і стала той пад’ёмнай сілай, якая прымушае лятальны апарат трымацца ў паветры. І вось амерыканскі прафесар Сэмюэль Лэнглі, які сканструяваў лятальны апарат з маторам. А ў 1903 годзе браты Орвіл і Уінберг Райты здзейснілі першы палёт на самалёце з маторам.
ТЭРЫТОРЫЯ ЭРУДЫТАЎ
Паспрабуйце правільна сумясціць лічбы і літары – і атрымаеце назву лёгкага лятальнага апарата.
Р Е П Н Л А
6 5 1 4 2 3