Вандроўка ў алфавіт
Пятница, 13.06.2014 08:30. Рубрика: Літаратура
“Займальны родны алфавіт” – так называецца новая кніга пісьменніка Уладзіміра Мацвеенкі, даўняга аўтара і сябра “Вясёлкі”. Вершы, загадкі, скорагаворкі, што ўвайшлі ў зборнік, правядуць вас вясёлымі сцяжынкамі па родным алфавіце і запросяць у госці да кожнай літары. Кніга будзе цікавай і для спрактываных чытачоў, і для тых, хто толькі пачынае засвойваць першыя ўрокі чытання. Вось як напісаў пра гэта сам Уладзімір Мацвеенка:
Для вас, хлопчыкі, дзяўчаткі,
Я прыдумваю загадкі,
І лічылкі, і смяшынкі,
Казкі, вершы, весялінкі:
Калі літары пазнаеш,
Усё гэта прачытаеш.
Кніга выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Цудоўныя ілюстрацыі да яе падрыхтавала мастачка Лізавета Пашчасцева.
Вася ВЯСЁЛКІН