Конкурс “Чароўны куфэрак”
Радзіма
І знаёмая сцежка да школы,
І далёкага лесу кола,
І чароўная казка,
І матуліна ласка,
І чароўная родная мова,
І сардэчнае першае слова,
І сябры, і суседзі, і хата,
Хлебам-соллю заўсёды багата, –
Усё дорага мне і міла.
Гэта край дарагі – Радзіма!
Хрысціна КРАСОЎСКАЯ,
Мінскі раён, Навапольская СШ.
Вясна
Пеўнік заспяваў,
Зімку ён прагнаў.
Мішка буры прачынаецца,
З вожыкам вітаецца.
Бягуць ручайкі па палях,
У свой далёкі шлях.
Сонейка прачнулася,
Людзям усміхнулася.
З вулля вылецела пчолка
Паглядзець, ці ёсць дзе зёлка.
Жаўрукі ўжо адгукнуліся,
Галасы дзяцей пачуліся.
Валерыя Каламіец,
г. Барысаў, СШ № 10.
Складана
Адмовiўся ад спрэчкi.
Складана.
Але я добра зразумеў:
каб быць сумленным i карысным,
патрэбна розум мець.
Косця ШЫНКЕВІЧ,
г. Мінск, гімназія № 19.
Птушаняты
У гняздзечку каля хаты
Вывеліся птушаняты –
Прыгожыя, крыклівыя,
Часам палахлівыя.
А як злосна кот зірне,
Птушка смела дзеўбане:
– Птушанятак не чапай,
Лепей іх аберагай!
Алена ЧУРКІНА,
Мінскі раён, Чурылавіцкая СШ.
Загадка
Ноччу лятае – матылькоў хапае,
А настане раніца –
Лапкамі ўгару звісае,
Ды не зваліцца!
(Кажан)
Аліса Драмава,
г. Мінск, гімназія № 23.
Рамонак – трон для пчолак
Рамонак носіць белую пялёсткавую сукенку. Ён рыхтуе пчолкам жоўты трон. Каралева пчолак прылятае ў госці да Рамонка. Яна сядае на трон і п’е нектар з мёдам. Пасля каралева дзякуе за прыём і, задаволеная, ляціць у вулей. Іншыя пчолкі таксама п’юць нектар і мёд з Рамонка. Усцешаныя, лятуць да хаты. Рамонак таксама радасны, што пчолкі былі ў яго на гасцінах. Удзень Рамонак расхінае сваю белую сукенку, а ўначы захінае. Рамонак – найдабрэйшы і найразумнейшы.
Альжбэта МАЛІШЭЎСКАЯ-СПРЫНЧАН,
г. Мінск, дзіцячы сад № 503 “Вясёлка”.