Памёр беларускі паэт Генадзь Бураўкін
Учора раніцай памёр беларускі паэт Генадзь Бураўкін. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Генадзю Мікалаевічу было 77 гадоў.
Адпяванне і разьвітанне з паэтам пачнецца 31 мая з 11.30 у мінскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы (вуліца Ракаўская, 4).
Пазней пахавальная працэсія рушыць на Усходнія могілкі. На Усходніх могілках таксама знаходзяцца пахаванні Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Івана Шамякіна і іншых выбітных дзеячоў беларускай гісторыі і культуры.
Калі прайшоў ты і агонь, і смог,
Смак працы ўведаў і ад славы збег,
Кахаў жанчын, піў асалоду кніг —
He думай, што ты ўсё ў жыцці спасціг.
Галоўны страх і горычы слыток
Яшчэ ў цябе наперадзе, браток…
Калі адчуў ты, як мінае час,
Як менее ў душы вясны запас,
Як многа значыць кожны дзень і міг –
He думай, што цану жыцця спасціг.
Галоўны сэнс і мудрасці глыток
Яшчэ ў цябе наперадзе, браток…
Калі ж, яшчэ не верачы бядзе,
Твой самы блізкі сябар упадзе
I пераступіць чорны той рубеж,
А ты ў бяссіллі неба праклянеш
I зразумееш беззваротнасць страт,
Тады лічы, што ты мудрэеш, брат,
Тады табе адкрыецца спаўна
Жыцця неверагодная цана…
Генадзь Бураўкін