Легенда пра вясёлку
Вось ужо некалькі дзён ішоў лівень. Часам здавалася, што ён сціхае, пачыналася марошка, але як толькі Ліля выходзіла на вуліцу дождж зноўку паказваў сваю моц. Лілі здвалалася, што калі яна не будзе выходзіць на вуліцу, то ён зусім скончыцца. Так яна і прасядзела ў доме пакуль дажджы не мінулі.
Быў поўдзень. Ліля сядзела на канапе ля акна і не адводзіла вачэй ад заціхаючага дажду. Яна добра памятала свае былыя спробы і цяпер сядзела неварушачыся і чакала пакуль выйдзе сонейка. І яна дачакалася. Калі мінула трохі за поўдзень, хмары пачалі расступацца. З-за іх адзін за адным на зямлю падалі тоненькія сонечныя прамяні. Яны станавіліся усё большыя і вось ужо хмары хаваліся за кронамі лесу.
Ліля жыла за горадам у невялічкім прыватным доме. Дом стаяў на самым краі паселішча так, что за ім цягнулася вялікая сенажаць. Дзяўчынцы падабалася летам гуляць па сенажаці, збіраць кветкі ў букет і боўтаць нагамі ў празрыстым раўчуку, які працякаў якраз непадалёку ад дома.
Абуўшыся Ліля хуценька выбегла на вуліцу. У паветры яшчэ адчуваўся пах нядаўняга дажджу. Гэта быў пах свежасці і сырасці, прыемнай сырасці, а не той, што ў склепе, дзе матуля зберагае агародніцу і закаткі.
Трава была мокрая ад дажджу і ў дзяўчынкі ўжо праз некалькі хвілін былі мокрыя не толькі ногі, але і сукенка.
На небе з’явілася вясёлка, якая адным бокам упіралася ў сенажаць непадалёку ад дому. Лілі захацелася дакрануцца да вясёлкі і яна пабегла на сенажаць. Калі яна дабегла да таго месца дзе пачыналася вясёлка, то яна ўжо пачала знікаць і ад яе засталася толькі невялічка дуга высока ў небе.
— Цікава, а адкуль бярэцца вясёлка? — сказала ў голас Ліля.
— Я магу табе распавесці, — пачуўся пісклявы галасочак.
І тут Ліля ўбачыла на маленькім васілёчку каля сваіх ног штосьці падобнае да матылёчка, але толькі тулава чалавечае.
— Мяне завуць Эля. Я фея. Калі ты сапраўды хочаш ведаць адкуль з’яўляецца вясёлка, то я магу табе распавесці.
Маленькая фея сядзела на васілёчку і боўтала нагамі. Яе крылы былі падобныя да крылаў матылькоў, толькі празрыстыя і ззяючыя.
— Канешне, я хачу ведаць! — радасна ўскрыкнула Ліля.
— Тады сядай і слухай.
Ліля спачатку завагалася, бо трава была ўсё яшчэ мокрая, але ўсё ж такі села. Эля пачала распавядаць.
Ліля даведалася, што існуе шмат фей такіх, як Эля. У кожнай свой талент. Але шмат гадоў назад паміж феямі розных талентаў была варожасць. Яны ўвесь час змагаліся паміж сабой і з-за гэтага пакутаваў увесь свет. Перастаў ісці дождж, раслі раміралі, паміралі і жівёлы.
Была тады адна фея, якая не ўдзельнічала ў сварках, але яна не магла нічым дапамагчы раслінам і жывёлах. У яе не было ніякага таленту і нават не было крылаў. Яна не адзін раз прасіла феі памірыцца, але ў яе нічога не атрымлівалася.
Яна вельмі перажывала і шмат плакала. Аднойчы яна сядзела пасярод паміраючых кветах і ў слязах прасіла сонца не паліць так моцна, прасіла вецер, каб ён прыгнаў хмары з дажджом. Слёзы беглі па шчаках, падалі на сухую зямлю і тут жа высыхалі. Яе рукі былі складзены на грудзях. Яна ўсё сядзела і маліла, усім сярцам і душой яна прагла, каб пайшоў дождж.
Раптам падзьмуй вецер, неба пачало зацягвацца хмарамі. Ад гулу ветру на сенажаць пачалі злятацца ўсе феі: было цікава і страшна ад таго, што адбываецца. Небы было чорнае, грымнуў гром з маланкай і пайшоў лівень.
Феям не было дзе схавацца, бо ад палячага сонца высахлі ўсе расліны. Іх крылы намоклі і яны не маглі ляцець. Адна толькі феечка без таленту сядзела і радавалася дажджу і дзякавала, што ён пачуў яе.
Праз некалькі хвілін дождж пачаў сціхаць. Праз хмары паказаўся прамень сонца, які упаў там, дзе сядзела феечка. Яна пачала падымацца угару. Здавалася, што яна ляціць, але ж у яе не было крылаў.
Раптам яна пачала свяціцца і праз хвіліну знікла, а на яе месцы з’явілася вялікала каляровая дуга. З таго час кожны раз, калі пад час дажджу свеціць сонца з’яўляецца каляровая дуга. Дугу пачалі зваць вясёлкай, бо тую феечкку звалі Вясёлка.
Пасля таго выпадку феі убачылі, што праз іх сваркі амаль не загінулі кветкі і жывёлы. Феі памірыліся і цяпер жывуць згодзе.
— Мне пра гэта распавяла мая бабуля, — сказала Эля, — Усе гавораць, што гэта проста старая легенда, але я веру, што так было на самай справе.
Ірына Дзенісовіч