Стылёвыя дзеткі
Так называецца новы праект “Вясёлкі” і “Бусі”. Запрашаем у госці самых актыўных, цікавых, руплівых чытачоў, дапамагаем знайсці і выпрацаваць свой асабісты стыль. Будзем знаёміць вас з сучаснымі накірункамі дзіцячай моды.
Першыя нашы пераможцы – хлопчык Барыс і дзяўчынка Лізавета. Яны выканалі абавязковыя ўмовы для ўдзелу ў праекце: дадалі свае здымкі ў адну з нашых груп у сацыяльных сетках, пакінулі кантакты да сувязі і выпісалі “Вясёлку” на 6 месяцаў.
Журы вызначыла пераможцаў па фотаздымках. Пасля гэтага запрасілі ў магазін Mothercare, дзе спачатку мамы на свой густ выбіралі вопратку з вясенне-летняй калекцыі Mothercare. Потым з дзецьмі працавалі стылісты і прапанавалі іншыя варыянты строяў. І Лізавета, і Барыс, і тыя з вас, хто паўдзельнічае ў нашым праекце ў наступных месяцах, атрымаюць у падарунак тыя варыянты адзення, за якое прагаласуе найбольшая колькасць чытачоў і падпісчыкаў!
Новых герояў чакае цікавая прафесійная фотасесія разам з беларускім брэндам Tiffani Junior. Чакаем вашых здымкаў і кантактаў: https://vk.com/veselkaby.
У каментарыях, а таксама ў апытанцы ў «Вконтакте» і «Одноклассниках» вы можаце выбраць адзенне для пераможцаў.
Відаць, усе ж стыльныя, а не стылёвыя!
Стаўлю так, як у часопісе напісана. А яго карэктар чытае. Але дзякуй за заўвагу, удакладнім гэтае пытанне)