Кніжка «Сакрэты колераў вясёлкі» адпраўляецца ў Оршу
Вторник, 13.05.2014 17:55. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Наша чытачка Марына з горада Орша адказала правільна на ўсе пытанні галоўнага рэдактара «Вясёлкі». Ёй у падарунак Уладзімір Сцяпанавіч падпісаў кніжку «Сакрэты колераў вясёлкі», якую Марына хутка атрымае па пошце. Віншуем пераможцу!
Правільныя адказы на пытанні:
- Без чаго нішто не існуе ва ўсім свеце? — Без «О»
- У якой вадзе не водзіцца рыба? — У намаляванай
- Якая рэчка працякае ў роце? — Дзісна
- Калі ў людзей бывае столькі ног, колькі дзён у годзе? — 2 студзеня
- Калі чорнай кошцы лёгка прайсці ў хату? — Калі дзверы адчынены
- Чаму сабака брэша? — Таму што мяўкаць не ўмее
- Што будзе пасля сямі гадоў? — Пойдзе восьмы
- Чаго не стамляешся ўсё жыццё рабіць? — Дыхаць
- Чым заканчваецца дзень? — Мяккім знакам
- Што робіць вартаўнік, калі ў яго на шапцы сядзіць верабей? — Спіць