Пагуляйце з Бусем!
Дзелімся на дзве каманды. Удзельнікі першай каманды павінны сабраць у свой кошык “садавіну”, а другой – “гародніну”. “Садавіна” і “гародніна” (намаляваная, цацачная) пераблытаны. Пасля збору ўраджаю каманды падлічваюць, колькі і чаго сабралі.
Гульня “Рэпка”
У канцы залы стаяць два крэслы. Збіраемся ў каманды па сем чалавек: Дзед, Бабка, Унучка, Жучка, Кошка, Мышка, Рэпка. Ад кожнай каманды на крэсла сядае Рэпка. Гульню пачынае Дзед. Пасля сігналу ён бяжыць да Рэпкі, аббягае яе і вяртаецца. За яго чапляецца Бабка, і яны бягуць удваіх. Потым далучаецца Унучка, бягуць утраіх і так далей. Перамагае каманда, удзельнікі якой прабягуць усе разам першымі.
Гульня “Дзе схаваўся Буся?”
На стале стаіць кошык. Вядучы паказвае, дзе знаходзіцца Буся: на кошыку, у кошыку, пад кошыкам, за кошыкам, перад кошыкам. Удзельнікі гульні павінны завершыць фразу: “Буся знаходзіцца…”
Падрыхтавала Таццяна ЛАПІЦКАЯ