Мая Радзіма – Беларусь
Вторник, 13.05.2014 10:36. Рубрика: БУСЯ
Вершы на памяць
Алесь ПІСЬМЯНКОЎ
Мы – беларусы
А мы з братам беларусы,
Любім край свой родны.
Кажуць, продак быў наш русы,
Мужны і лагодны.
Ніна ГАЛІНОЎСКАЯ
Зямля мая
Зямля мая азёрная –
Рабіна за акном,
Крынічка ціхамоўная,
Гасцінны светлы дом.
Мікола ХВЕДАРОВІЧ
Светлы дзень
Светлы, пагодлівы дзень
Будзіць усё наваколле.
Першая пчолка гудзе,
Пахне вярбовае голле.
Кветкі ярчэй зацвілі.
Птушкі спяваюць бясконца.
Свята вясны на зямлі,
Свята блакіту і сонца.
Канстанцыя БУЙЛО
Дзіцячы сад
Нас усіх у сад дзіцячы
Водзяць мамы. Мы не плачам.
Я дык нават вельмі рад,
Што іду ў дзіцячы сад.