Чаму расліны паварочваюцца да сонца?
Усім жывым істотам патрэбна ежа. Дык вось, расліны, калі паварочваюцца да сонца, атрымліваюць яе. Справа ў тым, што лісце стварае глюкозу для ўсёй расліны. Як яно гэта робіць? Дзякуючы спецыяльнаму зялёнаму рэчыву – хларафілу, якое выпрацоўвае глюкозу, але толькі ў прысутнасці святла. Такі працэс называецца фотасінтэзам. Таму расліны і паварочваюць сваё лісце да сонца. Але як жа яны гэта робяць? Аказваецца, клеткі расліны ўтрымліваюць асаблівае рэчыва, якое рухаецца прэч ад сонца. А калі расліна не асветлена яго ласкавымі промнямі, то гэтае рэчыва збіраецца ў клетках на тым баку сцябліны, які знаходзіцца ў цені. Пад уздзеяннем гэтага рэчыва расліна і нахіляецца ў бок святла. Гэты рух мы не заўважаем, бо ён вельмі паступовы. Аднак, калі назіраць за раслінай пры паскоранай фотасесіі, можна заўважыць, што лісце, сцябліна і кветкі знаходзяцца ў пастаянным руху, нават калі няма ветру. Некаторыя расліны, напрыклад, агуркі, могуць абвіць падпорку за дзесяць хвілін. Паназірайце за раслінамі, правядзіце свае даследаванні, і вы заўважыце шмат цікавага.