Дзень ідзе
Суббота, 19.04.2014 09:24. Рубрика: Вершы
Музыка і словы Уладзіміра КУР’ЯНА
Дзень ідзе, дзень ідзе,
І яго першыя крокі
Дзе-нідзе, дзе-нідзе, дзе-нідзе
Ты сустрэнеш,
Толькі не спалохай.
Прыпеў:
І заскачуць па траве
Коні-конікі.
Іх цяплом сваім кране
Сонца, сонца.
І ў акенца зазірне
Сонца-сонейка.
І прамень не абміне цябе,
І прамень не абміне мяне…
Дзіўны свет у жучка-павучка,
Дзіўны свет у малой крохі,
Дзіўны свет мураша.
Толькі асцярожна – не спалохай…
Прыпеў.
У сакавіку вядомы кампазітар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Кур’ян святкаваў свой юбілей. “Вясёлка” віншуе яго і спадзяецца на далейшае творчае сяброўства.