Загадкі
Знайшлі дзірку,
На дзірку ўпрыцірку
Надзелі абручык –
Еш, унучак!
Што ж унуку
На сняданак
Даў дзядуля?
……..
(Абаранак)
Шчаслівы сонца гадаванец,
На шчоках – раніцы румянец –
Акуўся ў панцыр без прарэх
І з-пад лістка глядзіць ….
(Арэх)
Вам, матэматыкі, такую
Рашыць задачку прапаную:
Каб прапаліць як трэба ў печы,
Пасля пагрэць на печы плечы,
З дрывотні колькі дроў бярэм мы
За раз? …….
(Бярэмя)
Хто бачыў з вас высотны дом
У нас у вёсцы, за дваром?
Ёсць падмуроўка ў ім, як трэба,
А дахам – сіненькае неба.
Там гаспадарыць важны пан –
Здалёк відаць яго жупан.
Па буднях ён і па суботах
Красуецца ў чырвоных ботах.
Свой нос угору задзірае
І толькі з небам размаўляе.
Але яго я не баюся,
Бо гэты пан завецца …..
(Бусел)
Пасяліўся ў рэчцы звер.
А які? Пайдзі правер.
Ды не ўбачыш ты нідзе
Звера гэтага ў вадзе.
Толькі ўсё ж не лезь туды,
Падалей будзь ад бяды:
Мігам схопіць – вер не вер –
Невідочны гэты звер,
Крутане, зацягне ў жвір.
А завецца звер той …
(Вір)
Кастусь ЦВІРКА