Пятница, 28.03.2014 08:25. Рубрика:
Калонка галоўнага рэдактара
- Без чаго нішто не існуе ва ўсім свеце?
- У якой вадзе не водзіцца рыба?
- Якая рэчка працякае ў роце?
- Калі ў людзей бывае столькі ног, колькі дзён у годзе?
- Калі чорнай кошцы лёгка прайсці ў хату?
- Чаму сабака брэша?
- Што будзе пасля сямі гадоў?
- Чаго не стамляешся ўсё жыццё рабіць?
- Чым заканчваецца дзень?
- Што робіць вартаўнік, калі ў яго на шапцы сядзіць верабей?
Уладзімір Ліпскі
Хто першым правільна адкажа, атрымае маю кнігу “Сакрэты колераў вясёлкі” з аўтографам.
Свае адказы пакідайце ў каментарыях ці дасылайце на скрыню: veselka.by@gmail.com