Четверг, 27.03.2014 08:47. Рубрика:
Літаратура
Кніга вядомага пісьменніка Уладзіміра Ліпскага складзена з твораў, якія друкаваліся ў часопiсе «Вясёлка» на працягу больш як сарака гадоў. Невялікія апавяданні i казкі – нібыта яскравыя колеры сапраўднай вясёлкі – увабралі разнастайныя прыгоды i адкрыццi, якiмi так насычана жыццё дзяцей.
Разам з героямі кнігі маленькія чытачы пасмяюцца i крышачку пасумуюць, праявяць дабрату, дапытлівасць, кемлівасць, уважлiвасць i паслухмянасць — i лепш спазнаюць навакольны свет i сябе.
Гэты зборнiк стане добрым выхавальнікам для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.