Дзе нарадзіўся кавун?
Среда, 2.04.2014 15:54. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Упершыню пасмакаваў кавун англійскі даследчык Давід Лівінгстон. Адбылося гэта ў Паўднёвай Афрыцы 100 гадоў таму. Але кавун яму трапіўся горкі і малы, з курынае яйка. Раней кавуны былі розныя: салодкія, горкія і без смаку. Затое іх любілі паўднёваафрыканскія дзікія жывёлы. Кавун наталяе смагу, а ў пустыні мала вады. Потым кавуны сталі вырошчваць ва ўсіх цёплых краінах. Нават у нас, на поўдні Беларусі. Канешне, гэтыя кавуны салодкія і смачныя. А яшчэ кавуны можна саліць, варыць з іх мёд.
Фантаст-Усёвед