Каліна
Четверг, 27.03.2014 14:39. Рубрика: Вершы
Расла на ўзлеску каліна,
А з ёй па суседству – асіна…
Шапталіся сцішана веццем:
– Нялёгка жывецца на свеце.
– І я пражыла ўжо нямала, –
Жалобна яліна ківала,
Свой час набліжаю да веку,
Не веру я больш чалавеку.
Шапнуў прахалодаю вецер:
– Сяброўкі мае, вы паверце
І думку маю падтрымайце:
Сяброўства – вось наша багацце!
Паліна Рапянкова
г. Мазыр