Вершы Вольгі Савасцюк
Среда, 26.03.2014 09:32. Рубрика: Вершы
ШКОДНІК-КРОТ
Хто прыйшоў у агарод
І зрабіў пераварот?
Дзе шумелі бурачкі,
Выраслі зямлі стажкі.
Мама кажа:
– Гэта крот.
Ен убіўся ў агарод.
Ад яго не будзе рады,
Ён усе парые грады.
Каб расліны ўратаваць,
Будзем з ім мы ваяваць.
Стала мне крата шкада,
Ды і з ім адна бяда.
А на досвітку я ўгледзеў,
Што за плотам у суседзяў,
На сцяжынцы да ракі
Раптам выраслі стажкі.
Рады маме я сказаць:
– Мы не будзем ваяваць.
БАГАТЫ ДОЖДЖ
Дождж грыбны да нас ідзе,
За руку грыбы вядзе.
Важныя баравікі,
Рыжыкі і маслякі,
Сыраежкі, мухаморы…
Ці пазнаеш, дзе каторы?
Загадкі
Што за доўгая вяроўка,
Кулачкі на двух канцах.
Хто скакаць не ўмее лоўка,
Б’е балюча па нагах?
Вось дык дзіва, паглядзіце:
Воблачка заснула ў жыце!
Вецер з-за ракі,
Разбудзіў ён …