Двайныя імяніны
Понедельник, 24.03.2014 16:20. Рубрика: Вершы
У сястрычак, у двайнятак,
Сёння радаснае свята:
У абедзвюх – імяніны,
Як заўжды, у дзень адзіны.
А таму сягоння Ала
Прыбірацца рана стала,
У сукенцы адмысловай
Ля трумо франціць абновай…
І сястрычка Алы, Светка,
З новым бантам, нібы кветка!..
Ды і мама вунь, і тата
Прыбіраюцца да свята.
А хітрушчы кот Мацвей
Выглядае ўсё гасцей,
Бо як госці ў дом збяруцца –
Імяніны і пачнуцца.
Мікола Хамянкоў