Як кормяць байкамі
Понедельник, 24.03.2014 08:05. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Ранішні раззязюлены лес.
Адна з птушак села на востры вільчык яліны і – першы раз бачыў такое – кукавала там, ад руплівасці растапырыўшы крылы.Успомніўся такі малюначак у першай чытанцы на роднай мове.
Унучка не есць. Бабуля пачынае расказваць малой пра яе тату, які ён быў малы: і харошы, і смешны. Пад гэты вясёлы расказ малая неўзаметку з’ела ўсё.
– Вось, – радуецца бабуля, – а кажуць, што салаўя байкамі не кормяць.
Кормяць!