Табе я пакланюся…
Пятница, 21.03.2014 16:53. Рубрика: Вершы
Табе, Паэт, я пакланюся
Да самай матчынай зямлі.
Ты – гонар роднай Беларусі,
Вястун абноўленай вясны…
Узяў за псеўданім Ты зброю,
Каб злосных ворагаў пужаць.
Такога светлага героя
Яшчэ нам трэба пашукаць.
Рамантык па сваёй натуры,
Ты сонца, радасці паэт.
І слова велічнай ракою
Цячэ імкліва на ўвесь свет.
Аляксандра Навурава.
Навасельская СШ.