Вясёлка
Пятница, 21.03.2014 08:00. Рубрика: Вершы
Дожджык сыпле шпарка,
Праплывае хмарка,
Ярка сонейка смяецца,
Ручаёк іскрыцца-льецца.
Ветрык дрэўца ледзь казыча
І вясёлку ў госці кліча,
Шэпча-зазывае,
Песню напявае.
Колькі шчасця ў дзетвары:
Прыгажуня на двары!
Распусціла свае косы,
Па расе прайшлася босай,
Заірдзеліся на сонцы
Розных красак валаконцы!
Ты, краса, не забывай
Абдымаць мой родны край.
Ягор Абразцоў.
Дзяржынскі раён, Станькаўская СШ
імя Марата Казея.