Шлях паэта
Четверг, 20.03.2014 16:45. Рубрика: Вершы
У вёсцы далёкай, што ў Мядзельскім краі,
Ля рэчкі лясной, у сялянскай сям’і,
Хлапчук нарадзіўся, а вочы – як хвалі,
Яўгенам хлапца таго тут нараклі.
Прайшоў ён вайну, і нястачы, і голад,
Але не зламала паэта бяда.
Любіў ён Радзіму, свабоду і мову
І гэту любоў сваю нам перадаў.
І мы абяцаем, што будзем імкнуцца,
Каб мову, як маці сваю, зберагчы
І ўсе пакаленні маглі ганарыцца,
Што мы – беларусы, што мы – крывічы.
Уладзімір Белалаў.
Сёмкаўская СШ.