Свята беларускай мовы
Са сваёй настаўніцай Таццянай Фамінічнай Астроўскай мы ў школе ладзілі свята беларускай мовы. Гэта быў сапраўдны спектакль.
Строгі настаўнік атрымаўся з Антона. Прыкольнага двоечніка сыграў Глеб. А Ганна, Улад, Паліна, Дзяніс і Дэвід выдатна паказалі вучняў-абібокаў.
Цікавыя касцюмы варон зрабілі дома з мамамі Яна, Маша, Насця. Яны лёталі вакол пудзіла, якое спявала голасам Мсціслава.
“Строгі тата” Серафім ушчуваў “дачку” Аліну за прагул, а “сын” Адам пераконваў “бацьку” Паўла распісацца ў дзённіку з заплюшчанымі вачыма.
Мацвей чытаў верш. Марк і Слава на сцэне далі сябру спісаць сачыненне пра летнія канікулы. А больш за ўсіх стараліся вядучыя канцэрта Тарас і Каця.
Сюрпрызам для ўсіх стала выступленне гурта старажытнай беларускай музыкі “Тутэйшыя”. Мы пачулі гукі дуды, гусляў, мандаліны і барабана.
Свята беларускай мовы ўдалося!
Мсціслаў Церашкоў.
г. Мінск, гімназія № 29.