Вторник, 18.03.2014 15:03. Рубрика:
Вершы
Чмялі, як сонца гляне,
Збіраюцца ў палёт.
Яны штодня старанна
Нясуць у соты мёд.
Лятаюць безупынку
Над полем, над лужком,
І кожная травінка
Вітаецца з чмялём.
А сонца сядзе нізка,
Чмялі імкнуць дамоў,
Каб заўтра ў шлях няблізкі
Ляцець за мёдам зноў.