Падарунак
Вторник, 11.03.2014 12:04. Рубрика: Вершы
Шчасцем ззяе твар:
Падарыў учора тата
Новенькі буквар.
Ён у вокладцы прыгожай,
Ёсць малюнкі ў ім.
Вось нясе дзяўчынка кошык
Па бары густым.
Ды згубілася сцяжынка
У лясной траве,
Заблудзілася дзяўчынка
І сяброў заве.
Адгарні яшчэ старонку –
Чаго тут няма!
Хлапчукі будуюць горку,
Бо прышла зіма.
А далей – вясна, і з поўдня
Зноў ляцяць шпакі.
І майструюць ім шпакоўні
Вучні-хлапчукі.
Вось і Крэмль, дзе мудры
Ленін
Працаваў і жыў.
Зоры шчасця пакаленням
Ленін запаліў.
Над Крамлём палаюць зоркі,
Што нам Ленін даў.
Ён вучыцца на пяцёркі
Дзецям завяшчаў.
Міхась Гарнак