Загадкі
Понедельник, 10.03.2014 19:28. Рубрика: Рознае
Завісне, нібы мост,
Пасля дажджу над рэчкай.
Дзе – галава, дзе – хвост,
Не разбярэш, дарэчы.
Як ёй хто размахнецца –
Трава ажно трасецца,
І росы,
Нібы слёзы,
Спадаюць у пракосы.
Ён, поле ўзараўшы вясною,
Да восені адпачывае.
Як нудна без працы, пра тое
Сам толькі, напэўна, і знае.
Яго датуль не чуеш, пакуль ты
Маўчыш.
А як галёкнеш,
То адгукнецца і яно тады
На голас твой здалёку.
Анатоль Патапчук