Жнівень
Суббота, 10.08.2013 11:23. Рубрика: Вершы
Словы П.Макаля
Жыта ў полі зашасцела.
Ні хмурынкі ў сіняве.
Сёння вёска апусцела.
Сёння кожны на жніве.
Прыпеў:
Жнівень, жнівень залаты, –
Ураджайная пара!
Шмат турбот прыносіш ты,
Шмат прыносіш ты дабра!
Шум і гоман безупынку,
А камбайн удаль плыве.
Той не просіць адпачынку,
Хто працуе на жніве.
Прыпеў:
Мы таксама не дурэем,
Не куляемся ў траве,
А дарослым, як умеем,
Памагаем на жніве.
Прыпеў.